МАРГ павялічыў тарыф на прапампоўку нафты на ўчастку трубаправода "Дружба"

© AFP 2024 / VIKTOR DRACHEVНафтаправод "Дружба" ў Беларусі
Нафтаправод Дружба ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тарыф зменіцца для маршрутнага кірунку "Унеча (Высокае) - Полацк - Невель" з 20 лютага і складзе 203,8 расійскага рубля за тону.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі павялічыла тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафты па адным з кірункаў магістральнага трубаправода "Гомельтранснафта Дружба", адпаведныя змены ў пастанову ведамства №79 ад 27 верасня 2019 года апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здабыча нафты - Sputnik Беларусь
Беларусь знайшла "альтэрнатыўную" нафту ў Расіі

Згодна з дакументам, кошт прапампоўкі нафты зменіцца на маршрутным напрамку нафтаправода "Унеча (Высокае) - Полацк - Невель" ужо з 20 лютага. Новы тарыф на дадзеным участку трубаправода устаноўлены ў памеры 203,8 расійскіх рубля за адну тону без падатку на дабаўленую вартасць. Гэта на 12,6 расійскіх рубля або на 6,7% больш, чым было вызначана нацыянальным верасня мінулага года.

Пра тое, што Беларусь плануе павысіць тарыф на прапампоўку нафты па магістральным трубаправодзе "Гомельтранснафта Дружба" паведамлялася ў снежні 2019 года. Мінск прапанаваў павялічыць кошт на 16,6%, Масква была не згодна з гэтым. Чакалася, што гэтае пытанне вырашыцца ў пачатку 2020 года, аднак бакі прыпынілі перамовы.

Стужка навiн
0