МІНСК, 20 лют - Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі выказаў шчырую падзяку казахстанскаму боку за дапамогу ў эвакуацыі спецрэйсам пяці беларускіх грамадзян з Кітая ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
Сяргей Румас таксама выказаў словы ўдзячнасці свайму казахстанскаму калегу Аскару Маміну за размяшчэнне беларусаў у медустанове Нур-Султана і стварэнне неабходных умоў іх знаходжання на працягу двух тыдняў.
"Прэм'ер-міністр адзначыў, што і надалей Беларусь і Казахстан захаваюць канструктыўны характар двухбаковага ўзаемадзеяння, развіваючы яго ў атмасферы дружбы і ўзаемаразумення", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Акрамя гэтага беларускі прэм'ер пажадаў Аскару Маміну моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.