Вучэнні пад Псковам: дэсантнікі "ліквідавалі" узброеныя бандфарміраванні

© Sputnik / Дмитрий Виноградов / Перайсці ў медыябанкУдарны верталёт МІ-24
Ударны верталёт МІ-24 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тактычны паветраны дэсант сіл спецаперацый ВС Беларусі высадзіўся на аб'екты ўмоўнага праціўніка з верталётаў МІ-8.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Беларускія і расійскія ваенныя дэсантнікі падчас сумесных вучэнняў правялі спецаперацыю па блакаванні і абясшкоджванню умоўных узброеных бандфармаванняў, паведаміла прэс-служба расійскага абароннага ведамства.

Вучэнні, выпрабаванні і трэніроўкі: ваенныя паказалі самыя яркія моманты года - Sputnik Беларусь
Відэа
Вучэнні, выпрабаванні і трэніроўкі: ваенныя паказалі самыя яркія моманты года

На ваенным палігоне "Стругі Чырвоныя" пад Псковам прайшоў другі этап расійска-беларускага тактычнага вучэння.

"Вайскоўцы расійскіх Паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецаперацый беларускай арміі адпрацавалі пытанні наступу і блакавання незаконных узброеных фарміраванняў (НВФ)", - паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Паводле задумы вучэнняў, умоўны праціўнік заняў абарону, якую прарваў беларускі паветраны дэсант: тры групы высадзіліся на аб'екты незаконных узброеных бандфармаванняў з верталётаў МІ-8 пад прыкрыццём баявых верталётаў К-52. У выніку праціўнік быў блакаваны.

Пасля таго як беларуская авіяцыя і артылерыя нанеслі па ўмоўным суперніку "масіраваны ўдар", у наступ пайшлі пскоўскія дэсантнікі, яны атакавалі абарончыя пазіцыі бандфармаванняў, якія былі ліквідаваныя.

Вайскоўцы ВДВ РФ і Сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі пачалі вучэнні пад Псковам 18 лютага. У пятніцу, 21 лютага, яны завершацца. У вучэннях задзейнічаны два верталёта Мі-24, 8 верталётаў Мі-8, 4 самалёта Іл-76МД.

Стужка навiн
0