"Абое рабое!" - скажа беларус аб тых, пра каго рускі сказаў бы "Два сапога - пара". А наколькі вобразная ваша беларуская мова?Карэспандэнты Sputnik у Дзень роднай мовы выйшаў на вуліцы, каб нагадаць мінчанам, якой вобразнай можа быць беларуская мова. Беларусы - народ гасцінны, а пра гасцей у нас кажуць так - "Дзе госць, там і бог ёсць". А таго, хто плача над невялічкай драпінай, суцяшаюць вось так - "Пакуль жаніцца - загаіцца". Чакаючы складаныя часы, беларусы спадзяюцца - "Загляне сонца і ў наша аконца".
"Пераначуем - то болей пачуем" - так можна сказаць, калі трэба падбадзёрыць суразмоўцу тым, што "утро вечера мудренее". Многія прымаўкі іранічныя - "Вольнаму воля, шалёнаму поле", смяюцца над сабой і адзін з аднаго беларусы.
Прымавак і прыказак у беларускай мове велізарнае мноства. Некаторыя з гэтых нi сугучныя з рускамоўным аналагам - напрыклад, беларусы таксама кажуць, што "за грошы шчасця не купіш". А іншыя ўжывае толькі беларус - або той, хто вельмі хоча размаўляць па-беларуску.