Беларусь можа разам з Расіяй будаваць АЭС у Егіпце

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкЛагатып дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам"
Лагатып дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі Расатам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праект беларускай атамнай станцыі можа стаць тыпавым для праектаў карпарацыі Расатама па ўсім свеце.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Беларусь разам з Расіяй можа прыняць удзел у будаўніцтве АЭС у Егіпеце, сказаў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт Sputnik.

Камандна-вымяральны пункт на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці - Sputnik Беларусь
Беларусь гатова дапамагчы Расіі дабудаваць касмадром "Усходні"

Паводле яго слоў, па тэлефоне з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным абмяркоўваўся таксама праект будаўніцтва БелАЭС. Кіраўнікі дзяржаў прыйшлі да высновы, што гэта будзе лепшая станцыя.

"Лепшая, якую мы з расіянамі пабудуем. Па такому тыпу (праекту для Беларусі - Sputnik) расіяне будуць будаваць ва ўсім свеце. Мы будзем падстаўляць плячо, дзе трэба", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"У нас, напэўна, там (у Егіпце - - Sputnik) будзе агульная будоўля. Расія, мабыць, 4 блокі атамнай станцыі будзе будаваць у Егіпце", - распавёў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што Расатам вельмі задаволены працай беларускіх будаўнікоў. "І мы абмяркоўвалі пытанне сумеснага будаўніцтва. Гэта было, дарэчы, да будаўніцтва беларускай станцыі. Каб мы атрымалі тут вопыт будаўніцтва разам з расіянамі", - дадаў прэзідэнт.

Як вынікае з інфармацыі на сайце "Расатама", АЭС "Эль-Дабаа" - першая атамная станцыя ў Егіпце, у вобласці Матрух на беразе Міжземнага мора. Яна будзе складацца з чатырох энергаблокаў з рэактарамі ВВЭР-1200. У лістападзе 2015 года Расія і Егіпет падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве па расійскіх тэхналогіях і эксплуатацыі першай егіпецкай АЭС. Працягваецца праектаванне станцыі і падрыхтоўка дакументацыі для атрымання так званай ядзернай ліцэнзіі на будаўніцтва АЭС з боку егіпецкага органа атамнага нагляду - Упраўлення па рэгуляванні ядзернай і радыелагічнай бяспекі (ENRAA).

Стужка навiн
0