Грушаўскі сквер у Мінску адновяць у ранейшых межах

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрушаўскі сквер у Мінску
Грушаўскі сквер у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Участак сквера, які быў выключаны з яго складу і прадастаўлены забудоўшчыку, вернуць у зялёную зону.

МІНСК, 22 лют - Sputnik. Межы Грушаўскага сквера ў Мінску адновяць, заявіў падчас прамой тэлефоннай лініі старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, адказваючы на пытанне мясцовага жыхара.

Грушаўскі сквер - Sputnik Беларусь
Качанава пра рашэнне прэзідэнта: Грушаўскі сквер павінен быць захаваны

Канфлікт вакол Грушаўскага сквера ўзнік пасля таго, як было прынята рашэнне аддаць частку парка для пад будаўніцтва жылога комплексу. Жыхары Грушаўкі выступілі супраць. На адным са сходаў людзі абяцалі перакрыць праспект і прывязаць сябе да дрэў, калі насаджэнні пачнуць знішчаць. На гэтым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне - сквер павінен быць захаваны.

"Грушаўскі сквер будзе адноўлены ў папярэдніх межах. Участак, закрануты з мэтай забудовы, будзе адноўлены (у старых межах - 2,16 га - Sputnik). Рашэнне будзе прынята на будучым пасяджэнні Мінгарвыканкама", - сказаў Сівак, словы якога прыводзіць БелТА.

Бліжэйшае пасяджэнне адбудзецца ў пятніцу, 28 лютага.

Стужка навiн
0