Дакладны прагноз: працоўны тыдзень пачнецца з цёплага надвор'я ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў фотабанкДакладны прагноз: працоўны тыдзень пачнецца з цёплага надвор'я ў Беларусі
Дакладны прагноз: працоўны тыдзень пачнецца з цёплага надвор'я ў Беларусі - Sputnik Беларусь
У панядзелак будзе ветрана, ападкі чакаюцца толькі ў асобных раёнах краіны, а днём пацяплее да +2..+7°.

МІНСК, 23 лют - Sputnik. Цёплае, але ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак. Пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

"24 лютага (у панядзелак) надвор'е будуць фармаваць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць са Скандынаўскага паўвострава, па поўдні рэспублікі захаваецца ўплыў атмасферных франтоў", - перадаюць сіноптыкі.

У гэты дзень чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі на дарогах утворыцца галалёдзіца.

У выхадныя ў краіне было ветрана - сіноптыкі аб'яўлялі штармавое папярэджанне. Працоўны тыдзень таксама пачнецца з капрызнага надвор'я: моцнага парывістага ветру днём чакаюць у шэрагу раёнаў краіны. Ноччу і раніцай будзе -3..+3°С, пасля абеду паветра прагрэецца да +2..+7°С.

Па папярэдніх прагнозах Белгідраметцэнтра, у аўторак 25 лютага таксама чакаюцца невялікія ападкі, туман і галалёд. Тэмпература паветра днём падымецца да +2..+8°С у залежнасці ад рэгіёна.

Паводле дадзеных сэрвісаў папярэдніх прагнозаў надвор'я, апошні тыдзень лютага будзе цяплей за першы тыдзень сакавіка, а сапраўдная вясна пачнецца ў другой палове месяца: да +12°С пацяплее ў Мінску 17 сакавіка. Аднак не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі