Відэа

Чэрышава і Вышынскі правялі пікет ля пасольства Эстоніі ў Маскве - відэа

Падпісацца
Галоўны рэдактар ​​Sputnik Esti Алена Чэрышава і выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" выйшлі на пікет да будынка пасольства Эстоніі ў Маскве. Глядзіце на відэа, што адбывалася каля будынку эстонскага дыппрадстаўніцтва.

Эстонія 24 лютага адзначае Дзень незалежнасьці, і журналісты вырашылі нагадаць уладам краіны аб тым, які ціск аказваюць на журналістаў агенцтва Sputnik. Асвятляць пратэст прыехалі прадстаўнікі расійскіх СМІ.

Выканаўчы дырэктар МІА Россия сегодня Кірыл Вышынскі ўдзельнічае ў пікеце ля пасольства Эстоніі ў Маскве - Sputnik Беларусь
Далоў цэнзуру: каля пасольства Эстоніі ў Маскве прайшоў пікет у падтрымку Sputnik

"На самой справе сёння жалоба і па незалежнасці, і па дэмакратыі, і па свабодзе слова. Не можа дзяржава адзначаць Дзень незалежнасці, калі яна, дзяржава, пазбавіла сродкаў да існавання ўласных грамадзян, прымусіўшы іх, пагражаючы турмой, разарваць працоўныя адносіны з МІА "Россия сегодня", - распавяла Чэрышава.

Яна нагадала, што супрацоўнікі эстонскага хаба Sputnik атрымалі ад паліцыі і памежнай аховы пагрозы распачынання ў дачыненні да іх крымінальных спраў, у выпадку калі яны не спыняць працоўныя адносіны з галаўным офісам - МІА "Россия сегодня". Рэдакцыя ў сувязі з гэтым прыпыніла сваю працу.

"Мы тут, у Дзень незалежнасці Эстоніі, каб яшчэ раз заклікаць эстонскі МЗС і іншыя афіцыйныя ўлады адрэагаваць на сітуацыю з нашымі калегамі з эстонскага Sputnik", - распавёў Вышынскі, адзначыўшы, што лёсы журналістаў Sputnik Эстонія нагадваюць яго вопыт, але супрацоўнікі Sputnik Эстонія знаходзяцца на свабодзе, а яму давялося правесці больш за год ва ўкраінскай турме.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю вакол Sputnik Эстонія, заяўляў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах. Ціск на журналістаў асудзілі таксама ў МЗС РФ, АБСЕ і шэрагу іншых міжнародных арганізацый.

Стужка навiн
0