Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Місія МАГАТЭ пачала працу ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі агенцтва прааналізуюць стан беларускай інфраструктуры, створанай у рамках нацыянальнай праграмы развіцця атамнай энергетыкі.

МІНСК, 24 лют - Sputnik. Беларускі бок з 24 лютага па 4 сакавіка прымае місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Транспартны шлюз на БелАЭС - Sputnik Беларусь
Беларусь і РФ рыхтуюць пагадненне па перавозцы ядзерных матэрыялаў БелАЭС

На працягу дадзенага перыяду спецыялісты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы прааналізуюць беларускую профільную інфраструктуру па ўсіх 19 напрамках яе развіцця.

Дадзеныя пункты прапісаны ў дакуменце МАГАТЭ для "краін-пачаткоўцаў" у сферы ядзернай энергетыкі - "Milestones" ("Вехі" - Sputnik).

"Экспертамі будуць разглядацца такія напрамкі, як падрыхтоўка кадраў у сферы ядзернай энергетыкі, кіраванне аварыямі і гатоўнасць да аварыйных сітуацый і рэагаванне на іх", - распавялі ў Мінэнерга.

Акрамя гэтага спецыялісты будуць вывучаць, як вядзецца праца з грамадскасцю, праводзіцца дзяржаўная палітыка ў галіне ядзернай энергетыкі, абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, а таксама становішча спраў у сферы радыяцыйнай бяспекі, заканадаўстве.

У працы місіі МАГАТЭ прымуць удзел прадстаўнікі ведамстваў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы і развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі ў краіне.

У прэс-службе таксама звярнулі ўвагу, што экспертамі МАГАТЭ будзе разгледжаны падрыхтаваны беларускім бокам справаздачу аб развіцці ўсіх кірункаў ядзернай інфраструктуры, а таксама будуць праведзены нарады ў фармаце інтэрв'ю з беларускімі экспертамі па кожным з гэтых кірункаў. Па выніках праведзенай працы прадстаўнікі міжнароднага агенцтва падрыхтуюць справаздачу.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі