Сіноптыкі: гэтая зіма ў Беларусі выдалася не толькі цяплей, але і сонечней

© Pixabay / kie-kerСонечнае неба, архіўнае фота
Сонечнае неба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сярэднім у зімовым месяцы было 16 дзён, калі свяціла сонца; а ў мінулы сезон - усяго 12, растлумачылі метэаролагі.

МІНСК, 24 лют - Sputnik. Гэтай зімой у Беларусі было амаль на чвэрць больш дзён з сонцам, чым у мінулым годзе. Пра гэта паведамілі Sputnik у рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Цяпер дакладна: зіма не прыйдзе ў Беларусь у гэтым годзе - Sputnik Беларусь
Цяпер дакладна: зіма не прыйдзе ў Беларусь у гэтым годзе

"Зімой 2019-2020 (прыведзены дадзеныя да 23 лютага) у сярэднім па краіне было зафіксавана 48 дзён з сонцам. Мінулай зімой - 34 дні", - паведаміла начальнік аддзела вывучэння змен клімату Белгідрамета Наталля Клявец.

Яна таксама адзначыла, што ў сярэднім у месяцы было 16 дзён, калі свяціла сонца (для параўнання: мінулай зімой - усяго 12).

"Гэтая зіма трохі больш сонечная, чым мінулая", - канстатавала метэаролаг і дадала, што не варта шукаць ўзаемасувязь паміж колькасцю сонца і анамальным цяплом.

Паводле слоў спецыяліста, колькасць сонца залежыць ад працэсаў атмасфернай цыркуляцыі: ад цыклонаў; ад таго, наколькі часта дыск сонца зачынены з-за высокай воблачнасці і не толькі.

Стужка навiн
0