Відэа

Дзяржкамваенпрам апублікаваў відэапрэзентацыю беларускага MRAP "Абаронца"

Падпісацца
Шматмэтавы браніраваны аўтамабіль можа служыць як перасоўнай агнявой кропкай, так і сродкам дастаўкі груп спецпрызначэння. Глядзіце на відэа, як выглядае навінка.

Назва MRAP (абаронены ад мін і нападаў з засад - Sputnik) - атрымаў клас аўтамабіляў з корпусам, здольным абараніць экіпаж ад выбухаў. Да яго адносіцца і беларускі "Абаронца".

Машыну пабудавалі на 140-м рамонтным заводзе ў Барысаве. "Абаронца" валодае пятым класам бронеабароны корпуса і шкла, корпус - V-вобразны, ён дазваляе адводзіць ударную хвалю, у выпадку калі адбываецца падрыў. Унутры бронекорпуса - супрацьаскепкавая абарона і спецыяльныя сядзенні для экіпажа. Абаронены і колы - у іх убудаваныя пулетрывалыя ўстаўкі.

"Абаронца" прызначаны не толькі для перавозкі спецпадраздзяленняў, але і можа быць перасоўнай агнявой кропкай - для гэтага па ўсім корпусу прадугледжаны байніцы, прыкрытыя бранёй.

MRAP пабудаваны на трохвосевым шасі МАЗ і мае поўны прывад. Аўтамабіль абсталяваны сістэмай кандыцыянавання, навігацыі і сродкамі сувязі. У кузаве могуць змясціцца 14 чалавек, яшчэ двое, уключаючы вадзіцеля - у кабіне, якая з'яўляецца часткай браніраванага корпуса.

Машыны такога класа зарэкамендавалі сябе ва ўзброеных канфліктах і даволі папулярныя на рынку ваеннай тэхнікі. MRAP вырабляюць і ў Расіі - гэта "Мядзведзь" на шасі ГАЗ і "Тайфун", створаны на заводзе КамАЗ.

Стужка навiн
0