МІНСК, 25 лют - Sputnik. Першыя чатыры выпадкі ўкусаў людзей кляшчамі зарэгістраваныя ў Брэсцкай вобласці, пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
"У Брэсцкай вобласці зарэгістраваны чатыры ўкусы. Першы ўкус кляшчом адбыўся 4 лютага ў Івацэвіцкім раёне, пацярпела дзіця на ўласным падворку", - паведамілі ў цэнтры.
Яшчэ тры выпадкі адбыліся ў другой дэкадзе месяца. Пацярпелі два дарослыя жыхары абласнога цэнтра: у першым выпадку ўкус адбыўся на рыбалцы, у другім - падчас прагулкі з сабакам, а таксама дзіця з Баранавіцкага раёна.
"У сувязі з цёплай бясснежнай зімой актыўнасць кляшчоў у прыродзе захоўвалася і ў зімовыя месяцы. Пры энтамалагічных абследаваннях тэрыторыі першыя кляшчы на маршруце былі зарэгістраваныя 3 лютага 2020 года ў Пінскім раёне", - адзначылі ў цэнтры.
Па дадзеных спецыялістаў, у другой дэкадзе лютага кляшчы выяўляліся таксама на тэрыторыі Камянецкага, Баранавіцкага і Брэсцкага раёнаў.
Кляшчоў становіцца больш?
У 2019 годзе ад укусаў кляшчоў у вобласці пацярпела больш за 5,2 тысячы чалавек, з якіх больш за 1,6 тысячы (або 31%) - дзеці да 17 гадоў. У параўнанні з мінулым, 2018 годам колькасць пацярпелых павялічылася на 3,8%.
"За 2019 год па вобласці даследавана 2054 кляшча, знятых з насельніцтва, 853 кляшча інфікаваныя ўзбуджальнікам лайм-барэліёзу", - удакладнілі ў Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Па дадзеных спецыялістаў, заражэнне людзей узбуджальнікамі лайм-барэліёзу адбываецца ўсюды. У палове выпадкаў размова ідзе пра дачныя і прысядзібныя участки і прыватныя дамы, а таксама аб лясах і лесапарках. А клешчавым энцыфаліам заражаюцца на тэрыторыях заказнікаў і запаведнікаў.
Як пазбегнуць укусу кляшча
Эксперты раяць выконваць прафілактычныя меры, каб пазбегнуць нападу і прысмоктвання кляшчоў. Падчас прагулак па небяспечных месцах рэкамендуецца:
- апранаючыся, зачыняць адкрытыя ўчасткі цела, абраць светлую вопратку, на якой лягчэй заўважыць кляшча, абуваць гумовыя боты ці чаравікі, галаву пакрываць касынкай, кепкай ці капюшонам;
- выкарыстоўваць рэпеленты з аптэк для адпужвання кляшчоў;
- аглядацца кожныя дзве гадзіны, а пасля шпацыраў з жывёламі аглядаць і іх, а таксама праводзіць рэвізію рэчаў;
- падчас шпацыраў з дзецьмі не пакідаць калыскі каля дрэў, кустоў, у зарасніках высокай травы;
- пікнікі і прывалы ладзіць удалечыні ад дрэў, а падчас прагулак ісці сцежкаю;
- для паніжэння колькасці кляшчоў на сваіх участках трэба прыбіраць леташнюю лістоту, расчышчаць тэрыторыю ад бытавога і расліннага смецця, касіць траву, не дапускаць захламленасці і знішчаць мышападобныя грызуноў.