Чыноўнікі ацанілі паказчыкі ўзроўню верагоднай шкоды націнтарэсам

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкПартфель чыноўніка
Партфель чыноўніка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказчыкі ўзроўню верагоднай шкоды нацыянальным інтарэсам зацверджаны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 9 снежня 2019 года №449.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце вызначыў паказчыкі ўзроўню верагоднай шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі, адпаведны загад ААЦ апублікаваны ў чацвер.

Скласці падобны пералік патрабавалася, згодна з указам ад 9 снежня 2019 года №449 "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў галіне абароны інфармацыі".

Дакумент ацэньвае магчымую шкоду нацыянальным інтарэсам у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай, экалагічнай і іншых сферах у выпадку стварэння пагроз інфармацыйнай бяспецы.

Вызначаны 17 паказчыкаў верагоднай шкоды. Сярод іх - шкода рэпутацыі краіны, спыненне або парушэнне функцыянавання аб'екта інфарматызацыі, несанкцыянаваны доступ да інфармацыі аб прыватным жыцці фізасобы і персанальных дадзеных і іншыя.

Так, пры парушэнні функцыянавання аб'екта інфарматызацыі памер шкоды, паводле ацэнак ААЦ, перавысіць 100 тысяч базавых велічынь, а пры крадзяжы персанальных дадзеных могуць пацярпець больш за паўмільёна беларусаў.

З поўным тэкстам загаду ААЦ ад 20 лютага №65 можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стужка навiн
0