Месца перапахавання рэшткаў Змітрака Бядулі пакуль невядомае

© SputnikСын пісьменніка Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік
Сын пісьменніка Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Родныя беларускага паэта шэсць разоў спрабавалі яго перапахаваць, але іх спробы не былі паспяховымі.
МІНСК, 27 лют - Sputnik. Рэшткі беларускага паэта і празаіка Змітрака Бядулі праз 77 гадоў пасля яго смерці перапахаваюць у Беларусі. Падрабязнасці эксгумацыі і транспарціроўкі сталі вядомыя сёння на прэс-канферэнцыі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Труна была дастаўлена з Казахстана - тут у горадзе Уральску ў 1941 годзе Бядуля знаходзіўся ў эвакуацыі і быў пахаваны. Астанкі прыбылі ў беларускую сталіцу літаральна ўчора - іх перапахаваюць на тэрыторыі Мінска. Дакладнай інфармацыі пра месца і час правядзення працэдуры пакуль няма, на дадзены момант вырашаюцца "фармальныя пытанні".
"Гэта дзеянне я не ўспрымаю як нешта змрочнае - вяртанне на радзіму, як быццам і не было гэтых гадоў. Я добра памятаю пахаванне ва Уральску, бацьку хаваў Коласаўскі тэатр, які ў той час гастраляваў у горадзе. Гэта было сапраўднае тэатральнае дзейства", - падзяліўся ўспамінамі сын беларускага класіка Яфім Плаўнік.
Паводле яго слоў, сям'я спрабавала перапахаваць астанкі бацькі шэсць разоў, але гэтыя спробы не былі паспяховымі.
Як паведаміў кіраўнік Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега, падчас раскопак стала вядома, што труна знаходзілася на невялікай адлегласці ад надмагільнай пліты, фактычна ў тым месцы, дзе хадзілі людзі. Акрамя таго, з-за паваленых дрэў была рызыка яе пашкоджання. Менавіта таму працэс перапахавання быў такім важным для беларусаў.
"Уражанні пра тое, што дзяржава не ўдзельнічае ў гэтым працэсе - памылковыя. Задзейнічаны сур'ёзныя міністэрствы і ведамствы. Праца павінна ісці ціха, пакуль не вырашаны ўсе нюансы", - падкрэсліў Аляксандр Сапега.
© SputnikСтаршыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега
Старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега - Sputnik Беларусь
Старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега
Як будзе выглядаць новы помнік на магіле беларускага класіка, пакуль невядома. У музеі паведамілі, што плануецца правесці конкурс сярод мастакоў.
Паводле слоў Сапегі, улады Казахстана актыўна падтрымлівалі працэс эксгумацыі і дастаўкі астанкаў у Беларусь.
© Photo : Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыПадчас працэдуры эксгумацыі парэшткаў Змітрака Бядулі
Падчас працэдуры эксгумацыі парэшткаў Змітрака Бядулі - Sputnik Беларусь
Падчас працэдуры эксгумацыі парэшткаў Змітрака Бядулі
Таксама ўзнікла ідэя ўстаноўкі мемарыяльнага знака ў гонар Змітрака Бядулі на могілках ва Уральску. Гэтае пытанне будзе прапрацоўвацца.
Беларускі паэта Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Якаўлевіч Плаўнік, - Sputnik) нарадзіўся ў 1886 годзе ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Ён працаваў у газеце "Савецкая Беларусь". Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У яго гонар названа вуліца ў Мінску, Жабінцы, Маладзечна і Віцебску.
У філіяле "Беларуская хатка" будзе створана сцяжынка вядомых асоб, якія жылі ў гэтым доме. Пачаткам стануць элементы надмагілля менавіта Змітрака Бядулі, якое цяпер будзе захоўвацца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Стужка навiн
0