Стала вядома, калі ў Беларусі пройдуць апошнія званкі і выпускныя

© Sputnik / Ирина БукасАпошні званок у сярэдняй школе №121
Апошні званок у сярэдняй школе №121 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выпускныя іспыты для вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў у 2020 годзе адбудуцца з 1 па 9 чэрвеня.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Апошні званок празвініць у беларускіх школах 30 мая, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Навучальны год завяршаецца ў перадапошні дзень вясны, тады ж пройдуць і ўрачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок".

Як удакладнілі ў Міністэрстве адукацыі, дзевяцікласнікі і адзінаццацікласнікі будуць здаваць выпускныя экзамены з 1 па 9 чэрвеня, выключэнне - мовы нацменшасцяў, экзамены па гэтых прадметах для вучняў 9-х класаў 21 мая, 11-х - 22 мая.

Ведамства рэкамендуе правесці выпускныя вечары 10-11 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0