Лукашэнка анансаваў пенсійную рэформу пасля выбараў

© Sputnik / Максим БогдановичПенсіянеры ў парку
Пенсіянеры ў парку - Sputnik Беларусь
Папярэдняя пенсійная рэформа ў Беларусі была абвешчаная ў 2017 годзе, яна завершыцца ў 2022-м, калі пасля паэтапнага павышэння ўзрост выхаду на заслужаны адпачынак для мужчын і жанчын складзе 63 і 58 гадоў адпаведна.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў беларускім уладам давядзецца заняцца пытаннямі пенсійнай сістэмы, пра гэта ў пятніцу заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Калькулятар і грошы - Sputnik Беларусь
Прафсаюзы прапанавалі ўрэгуляваць пенсіі працуючым пенсіянерам

Раней стала вядома, што выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць не пазней за 31 жніўня бягучага года, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

"Пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым - адмерла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду, ці хто-небудзь з вас), усё роўна прыйдзецца гэтым займацца", - цытуе кіраўніка дзяржавы телеграм-канал Пул Першага.

Паводле яго слоў, калі ўлады рэспублікі працягнуць сваю працу ў ранейшым складзе, то ў гэтым годзе пачнецца праца над рэформай пенсіённага заканадаўства.

"Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў, што пайду на пенсію - буду больш працаваць, лепш зарабляць - на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна!" - лічыць Лукашэнка.

Папярэдняя пенсійная рэформа ў краіне пачалася ў 2017 годзе. Узрост выхаду на заслужаны адпачынак для беларусаў павышаецца паэтапна з крокам у паўгода. Рэформа павінна завяршыцца ў 2022 годзе, калі мужчыны і жанчыны змогуць выходзіць на пенсію ў 63 і 58 гадоў адпаведна.

У цэлым рэформа закранула мужчын 1957-1959 гадоў нараджэння і жанчын 1962-1964 гадоў нараджэння. Таксама штогод павышаецца і мінімальны страхавы стаж - сума ўсіх перыядаў, калі грамадзянінам вырабляліся страхавыя ўнёскі ў ФСАН. У 2020 годзе ён складае 17,5 года.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі