Расія часова прыпыніла выдачу віз іранцам і закрыла для іх межы

© Sputnik / Виктор ТолочкоРасійская мяжа, архіўнае фота
Расійская мяжа, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння раніцай былі прыпынены і авіязносіны з арабскай рэспублікай, выключэнне зроблена толькі для двух авіякампаній.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Расія часова закрыла межы для грамадзян Ірана, такое рашэнне прыняў у пятніцу расійскі ўрад, паведаміла прэс-служба Кабінета міністраў.

Пасажыры цягніка Масква - Ніца, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Цягнік Масква - Ніца не будзе курсіраваць з-за каронавіруса

"Часова абмежаваны ўезд замежных грамадзян з тэрыторыі Ісламскай Рэспублікі Іран у паветраных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрству замежных спраў Расіі было даручана часова прыпыніць афармленне і выдачу віз грамадзянам Ірана.

Раней Расія часова прыпыніла выкананне рэгулярных і чартэрных рэйсаў з Іранам і назад. Выключэнне - для авіякампаній "Аэрафлот" і Mahan Air.

Паводле апошніх звестак, колькасць хворых на каронавірус у Іране дасягнула больш за 240 чалавек, не менш за 20 грамадзян памерлі ад хваробы. Першыя выпадкі захворвання былі зафіксаваныя ў краіне 19 лютага - у горадзе Кум, цэнтры аднайменнай правінцыі. Па краіне каронавірус пачаў распаўсюджвацца менавіта адтуль - разам з пілігрымамі-шыітамі.

Першы выпадак завезенага каронавіруса быў зафіксаваны ў Беларусі - іранскі студэнт БНТУ, які прыляцеў у рэспубліку 22 лютага напярэдадні быў шпіталізаваны, як і ўсе асобы, якія кантактавалі з ім.

Аб успышцы невядомай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань улады краіны праінфармавалі СААЗ у снежні мінулага года. Узбуджальнік хваробы - новы каронавірус - атрымаў назву COVID-19.

СААЗ прызнала ўспышку надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

Па апошніх дадзеных, захворванні каронавірусам пацвердзілі больш чым у 40 краінах свету. Колькасць тых, хто захварэў працягвае расці. Па стане на раніцу пятніцы COVID-19 заразіліся 83 265 чалавек. За апошнія суткі ў розных краінах захварэла 910 чалавек.

Стужка навiн
0