Відэа

Названы новы фаварыт "Еўрабачання-2020"

Падпісацца
Па прагнозах букмекераў, на сёння добрыя шанцы на перамогу ёсць у румынкі Roxen, якая напярэдадні прадставіла сваю конкурсную песню.

Большасць краін-удзельніц конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" ужо вызначыліся са сваімі прадстаўнікамі. Напярэдадні конкурсную песню прадставіла і румынская спявачка Roxen, да якой з самага пачатку была прыкаваная пільная ўвага.

Дзякуючы сучаснаму гучанню песню Alcohol you фанаты "Еўрабачання" адразу ацанілі, як і букмекеры. На сёння шанец Roxen на перамогу ацэньваецца ў 11% - як і ў літоўскга гурта The Roop.

На трэцім месцы у букмекераў пакуль ідзе ісландскі гурт Daði & Gagnamagnið.

Зрэшты, некаторыя краіны, у тым ліку звыклыя фаварыты "Еўрабачання" Швецыя і Расія, пакуль не назвалі сваіх прадстаўнікоў для конкурсу. Пасля абвяшчэння краінамі свайго выбару ацэнкі букмекераў могуць змяніцца, як і з часам - пасля з'яўлення большай колькасці ацэнак.

Стужка навiн
0