МІНСК, 2 сак - Sputnik. Порговые балы на цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) у 2020 годзе падымаць не будуць, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.
Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах і са сваімі вынікамі падаюць дакументы ў ВНУ або ССНУ.
Пасля змены методыкі падліку балаў на ЦТ і росту сярэдніх балаў многія задаліся пытаннем пра тое, ці не будуць павышаны парогавыя значэнні - гэта значыць прахадныя. Як стала вядома ў панядзелак, "парогі" ЦТ мяняць не будуць.
Такім чынам, мінімальныя балы на ЦТ будуць наступнымі:
- Беларуская і руская мова для нефілалагічных спецыяльнасцяў - ад 10 балаў, для філалагічных - ад 25;
- Дакладныя навукі (матэматыка, фізіка і біялогія) як першы профільны прадмет - ад 20 балаў, як другі профільны - ад 10;
- Гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, геаграфія і замежныя мовы як першы профільны прадмет - ад 25, як другі профільны - ад 25;
Пры гэтым балы ад сямі будуць прымацца ў Ваеннай акадэміі, універсітэце МНС, Інстытуце памежнай службы і на ваенных факультэтах.
Графік правядзення ЦТ у 2020 годзе Міністэрства адукацыі зацвердзіла на мінулым тыдні.