Украіна пацвердзіла першы выпадак захворвання каронавірусам у краіне

© PixabayПраца медыка
Праца медыка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сям'я з Чарнавіцкай вобласці вярнулася з Італіі і з сімптомамі COVID-19 патрапіла ў поле зроку медыкаў.

МІНСК, 3 сак - Sputnik. Украінскія медыкі афіцыйна пацвердзілі інфармацыю пра першы выпадак захворвання новым тыпам каронавіруса ў краіне, хворы напярэдадні вярнуўся з Італіі.

Распрацоўка вакцыны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Стала вядома, калі з'явяцца лекі ад каронавіруса

Першы выпадак захворвання зафіксаваны ў Чарнавіцкай вобласці Украіны, заявіў у аўторак на брыфінгу намеснік міністра аховы здароўя Віктар Ляшко.

"Учора я вам казаў, што ў нас ёсць чатыры выпадкі з падазрэннем, сёння (у аўторак - Sputnik) гэта падазрэнне пацвердзілася ў аднаго чалавека", - заявіў Ляшко падчас анлайн-брыфінгу.

Паводле яго слоў, сімптомы, падобныя на новы тып каронавіруса, былі ў сям'і, якая вярнулася з Італіі.

Ляшко дадаў, што распачата праца з грамадзянамі, з якімі кантактаваў заражаны чалавек. "Кантактных асоб няшмат, аб усіх вядома мясцовым эпідэміёлагам, і зараз яны працуюць з кантактнымі асобамі", - сказаў намеснік міністра.

Улады Кітая 31 снежня 2019 года праінфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань у цэнтральнай частцы краіны (правінцыя Хубэй). Спецыялісты ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - гэта новы каронавірус. СААЗ прызнала ўспышку надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння і дала захворванню афіцыйную назва - COVID-19.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння новым каронавірусам у мацерыковым Кітаі дасягнула больш за 80 тысяч чалавек, з іх 2912 памерлі 44 462 чалавека выгаіліся і выпісаныя са шпіталяў.

Стужка навiн
0