Кіраўнік СААЗ параўнаў смяротнасць ад каронавіруса і ад грыпу

© REUTERS / DENIS BALIBOUSEКіраўнік СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэісус
Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэісус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адрозненні не дазваляюць ставіцца да каронавіруса гэтак жа, як да сезоннага грыпу, аднак з-за наяўных падабенстваў можна хоць бы "не пачынаць з нуля".

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Смяротнасць ад каронавіруса новага тыпу перавышае смяротнасць ад сезоннага грыпу ў некалькі разоў. Пра гэта заявіў кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэісус.

Медработнікі ў ахоўных касцюмах перавозяць пацыента - Sputnik Беларусь
COVID-19 зарэгістраваны ўжо ў 72 краінах свету, заражана больш за 90 тысяч

"Ва ўсім свеце памерла каля 3,4% тых, хто захварэў COVID-19. Для параўнання, сезонны грып звычайна забірае жыццё менш за 1% інфікаваных", - заявіў ён, частка выступу кіраўніка СААЗ прыведзены ў афіцыйным Twitter-акаўнце арганізацыі.

Па словах Гебрэісуса, нягледзячы на тое што каронавірус, як і грып, перадаецца паветрана-кропельным шляхам і выклікае рэспіраторнае захворванне, ён мае "ўнікальныя характарыстыкі" і прыводзіць да больш цяжкага стану. Важна і тое, што да каронавіруса ў насельніцтва яшчэ няма імунітэту.

"У нас ёсць вакцыны і лекі ад сезоннага грыпу, але на дадзены момант няма вакцыны і спецыяльнага лячэння для COVID-19. Тым не менш, у цяперашні час праводзяцца клінічныя выпрабаванні лекавых сродкаў, распрацоўваецца больш за 20 вакцын", - паведаміў кіраўнік СААЗ.

Тэдрас Аданом Гебрэісус падкрэсліў, што з-за шэрагу адрозненняў нельга ставіцца да каронавіруса гэтак жа, як да сезоннага грыпу, аднак наяўныя падабенствы дазваляюць "не пачынаць з нуля".

"На працягу дзесяцігоддзяў многія краіны ўкладвалі сродкі ў стварэнне сваіх сістэм для выяўлення і рэагавання на грып. Так як COVID-19 таксама з'яўляецца рэспіраторным патагенам, гэтыя сістэмы могуць, павінны і адаптуюцца для яго", - дадаў ён.

Кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што праблема не можа быць вырашана адной арганізацыяй ці адной краінай: праца павінна быць суладнай.

Стужка навiн
0