Лукашэнка павіншаваў беларускую міліцыю

© Sputnik / Алексей МатюшСупрацоўнікі спецназа
Супрацоўнікі спецназа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў захаванні стабільнасці ў грамадстве ёсць значны ўнёсак ахоўнікаў правапарадку.

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

Прэзідэнт адзначыў значны ўнёсак супрацоўнікаў МУС у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванні суверэнітэту і незалежнасці краіны.

"Кожны дзень і гадзіну вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што асабісты склад органаў унутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, памнажаючы слаўныя традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

Беларускі лідар пажадаў абаронцам правапарадку "моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай працы на карысць нашай краіны і народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

4 сакавіка 1917 года загадам грамадзянскага каменданта горада Мінска Міхаіл Фрунзэ быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага Земскага Саюза па ахове парадку ў горадзе Мінску. Гэтая дата лічыцца Днём стварэння беларускай міліцыі.

Стужка навiн
0