Вясна ў гэтым годзе будзе цяплейшая, чым заўсёды – метэаролагі

Падпісацца
У перыяд з сакавіка па май тэмпература на сушы будзе вышэй за сярэднія паказчыкі, характэрныя для гэтага перыяду.

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Тэмпература паветра і акіянаў ў многіх частках Зямлі ў бліжэйшыя месяцы будзе перавышаць звыклыя паказчыкі, пра гэта сведчаць дадзеныя Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).

Коцікі - Sputnik Беларусь
Калі ў Беларусі стане яшчэ цяплей? Дакладны прагноз надвор'я да канца тыдня

Эксперты сцвярджаюць, што на павелічэнне тэмпературы на планеце асабліва моцна ўплываюць глабальныя змены клімату з-за дзейнасці чалавека. Не менш значны эфект Эль-Ніньё: так называюць натуральную з'яву, звязаную з ваганнямі тэмпературы паверхні вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна ў спалучэнні са зменамі ў цыркуляцыі атмасферы над ім (можа выклікаць сур'ёзныя прыродныя катаклізмы).

Вядома, што мінулы студзень стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. А другім самым цёплым прызнаны ўвесь 2019 год.

"Нават месяцы, калі не назіралася эфекту Эль-Ніньё, сталі больш цёплымі (...), паколькі змяненне клімату прывяло да павышэння тэмператур паветра і паверхні мора. Больш за 90% энергіі, якая ўтрымліваецца парніковымі газамі, паступае ў акіяны, з-за чаго цяплоўтрыманне акіянаў дасягае рэкордных узроўняў", - адзначыў кіраўнік СМА Петэры Таалас.

Па дадзеных экспертаў СМА, у бліжэйшыя месяцы тэмпература паверхні мора перавысіць сярэднія значэння ў многіх рэгіёнах планеты. У выніку ў перыяд з сакавіка па май тэмпература на сушы будзе вышэй за сярэднія паказчыкі, характэрныя для гэтага перыяду.

Стужка навiн
0