"Беллегпрам" будзе адшываць 550 тысяч медыцынскіх масак у суткі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў фотабанкТканкавыя маскі шырокага прызначэння
Тканкавыя маскі шырокага прызначэння - Sputnik Беларусь
Кіраўніцтвам канцэрна прынята рашэнне аб часовым перапрафіляванні 15 прадпрыемстваў для пашыву медыцынскіх вырабаў - каб сапраўды задаволіць попыт.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Прадпрыемствы "Беллегпрама" будуць адшываць 550 тысяч медыцынскіх масак у суткі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна ў чацвер.

Праца медыка - Sputnik Беларусь
Мінздароўя: пад наглядам з-за каронавіруса каля 14,5 тысяч чалавек

"У мэтах забеспячэння фармацэўтычных арганізацый неабходным аб'ёмам медыцынскіх масак кіраўніцтвам канцэрна "Беллегпрам" прынята рашэнне аб часовым перапрафіляванні шэрагу прадпрыемстваў для пашыву медыцынскіх вырабаў (...). Запланаваны агульны аб'ём вытворчасці - 550 тысяч вырабаў у суткі", - праінфармавалі прадстаўнікі канцэрна.

Адзначаецца таксама, што для рэалізацыі пастаўленай задачы маскі стануць вырабляць на 15-ці прадпрыемствах.

"На 5 сакавіка заказчыкам, самыя буйныя з якіх "Белмедтэхніка" і "Белфармацыя", ужо пастаўлена парадку 1,2 мільёна медыцынскіх масак", - дадалі ў прэс-службе.

Канцэрн вырабляе маскі з бавоўны: яны чатырохслаёвыя і могуць выкарыстоўвацца некалькі разоў. Акрамя таго, іх можна стэрылізаваць. Нагадаем, напярэдадні на бабруйскай фабрыцы "Славянка" паведамілі, што пашыў марлевых масак павялічылі ўдвая.

У мінулую пятніцу стала вядома пра першага ў Беларусі пацыента з COVID-19, сёння каронавірус афіцыйна пацверджаны ў шасцярых жыхароў рэспублікі. На фоне паведамленняў аб распаўсюджванні каронавіруса многія беларусы пачалі скупляць медыцынскія і марлевыя маскі, а некаторыя - і спекуляваць імі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі