МІНСК, 5 сак - Sputnik. Нацыянальны аэрапорт Мінск узмацніў меры па недапушчэнні распаўсюджвання каронавіруса, пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба паветранай гавані.
"Першы ўзровень" абароны знаходзіцца прама каля трапа - спецыялісты-эпідэміёлагі працуюць каля борта самалёта, выяўляючы пасажыраў з прыкметамі віруснай інфекцыі - для іх афармленне пашпартоў і мытныя працэдуры праводзяцца асобна ў суправаджэнні медыкаў. У сектарах прылёту працуюць цеплавізары.
Разгорнутыя ў паветранай гавані і пункты лабараторнага кантролю, некаторым пасажырам рэкамендуюць прайсці тэст, ён бясплатны. Пры станоўчым выніку пасажыра змесцяць пад назіранне медыкаў.
Для пасажыраў у аэрапорце падрыхтавана памятка, у якой гаворыцца, што калі на працягу 14 дзён пачнецца пагаршэнне здароўя, то неабходна выклікаць хуткую дапамогу. Праводзяцца пастаянныя клінінгавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў. У будынку аэравакзала ўстаноўлены дадатковыя діспансары.
Персаналу паветранай гавані, які задзейнічаны ў абслугоўванні пасажыраў і самалётаў, выдаюць індывідуальныя сродкі абароны.
Пра тое, дзе можна здаць тэст на каронавірус і вымераць тэмпературу пасля таго, як ужо выдадзены багаж, можна прачытаць на сайце аэрапорта.