У Кітаі паправіліся 2/3 хворых на COVID-2019, вірус ужо ў 76 краінах

© REUTERS / STRINGERУ Сеуле ўсіх вадзіцеляў правяраюць на каронавірус, 3 сакавіка 2020 года
У Сеуле ўсіх вадзіцеляў правяраюць на каронавірус, 3 сакавіка 2020 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эпідэмія каронавіруса суціхае ў Кітаі, але набірае абароты ў Паўднёвай Карэі - больш за тысячу інфіцыраваных там чакаюць чаргі на шпіталізацыю.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Амаль 2/3 хворых на новы тып каронавіруса ў Кітаі вылечыліся і выпісаныя са шпіталяў, пра гэта заявіў дзяржкамітэт па пытаннях аховы здароўя КНР.

Праца медыка - Sputnik Беларусь
Мінздароўя: пад наглядам з-за каронавіруса каля 14,5 тысяч чалавек

Па дадзеных на раніцу чацвярга, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам у мацерыковым Кітаі дасягнула 80 тысяч 409 чалавек, з іх 52 тысячы 45 чалавек вылечыліся і былі выпісаныя са шпіталяў. У бальніцах знаходзяцца 25 тысяч 352 чалавекі.

Ад захворванняў, справакаваных новым тыпам каронавіруса, памерла ў Кітаі 3012 чалавек.

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Кітаі паляпшаецца, за суткі па ўсёй краіне было выяўлена 139 новых выпадкаў заражэння, пры гэтым за межамі правінцыі Хубэй было зарэгістравана толькі пяць выпадкаў. За мінулыя суткі быў зарэгістраваны 31 лятальны выпадак, усе - у правінцыі Хубэй.

У Паўднёвай Карэі чарга на шпіталізацыю

У Паўднёвай Карэі за мінулыя суткі зарэгістравана 438 новых выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-2019. Агульная колькасць заражаных у краіне вырасла да 5766. Загінула 35 чалавек, такія звесткі прыводзіць у чацвер раніцай Міністэрства аховы здароўя ПК.

У краіне аб'яўлены вышэйшы ўзровень эпідэміялагічнай пагрозы. Эпіцэнтр эпідэміі знаходзіцца ў горадзе Тэгу - там заражана 4326 чалавек, у Сеуле - 103.

Лячэнне і прафілактыка грыпу і ВРВІ ў дзяцей - Sputnik Беларусь
Навукоўцы высветлілі, хто найбольш уразлівы для каронавіруса

Па дадзеных міністэрства абароны, заразіліся ўжо 34 вайскоўцы, яшчэ 1120 знаходзяцца ў карантыне. Такія лічбы тлумачацца тым, што салдаты прыцягнутыя на дэзактывацыю ў месцах, дзе рэгіструюцца ўспышкі каронавіруса.

Па статыстыцы карэйскага Міністэрства аховы здароўя, часцей заражаюцца жанчыны (62,7%), але паміраюць - мужчыны (60% сярод усіх загінулых). Найвышэйшая смяротнасць (13 чалавек) ва ўзроставай групе 70-79 гадоў. Самы высокі ўзровень заражэння ў групах 20-29 гадоў (30%) і 50-59 гадоў (19,5%), пры гэтым тых, хто загінуў, ва ўзроставай групе 20-29 гадоў няма.

Каля 1800 пацыентаў з каронавірусам чакаюць чаргі на шпіталізацыю ў Тэгу. Улады робяць усё магчымае, каб размясціць пацыентаў, і плануюць да канца гэтага тыдня знайсці месцы ў бальніцах для двух тысяч чалавек.

Па апошніх дадзеных СААЗ, колькасць заражаных за межамі КНР перавысіла 12,5 тысячы ў 76 краінах, памерлі 214 чалавек.

Улады Кітая 31 снежня 2019 года праінфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань у цэнтральнай частцы краіны (правінцыя Хубэй). Спецыялісты ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - гэта новы каронавірус. СААЗ прызнала ўспышку надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння і дала захворванню афіцыйную назву - COVID-19.

У Беларусі выяўлена шэсць выпадкаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сераду абвясціла аб шасці выпадках выяўлення каронавіруснай інфекцыі ў краіне. Пад наглядам медыкаў з-за каронавіруснай інфекцыі знаходзяцца каля 14,5 тысячы чалавек.

Першы завезены выпадак каронавіруса ў Беларусі быў зафіксаваны 28 февраля: носьбітам захворвання апынуўся студэнт БНТУ з Ірана, які прыляцеў у Мінск з Баку.

Стужка навiн
0