Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкСІЗА, архіўнае фота
СІЗА, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржаўны абвінаваўца падчас спрэчак прасіў суд прызначыць пакаранне смерцю 29-гадоваму абвінавачанаму, яшчэ двум - працяглыя тэрміны пазбаўлення волі.

МІНСК, 6 сак - Sputnik. Мінскі абласны суд прысудзіў 29-гадовага жыхара Беларусі Віктара Скрудніка да смяротнага пакарання, прызнаўшы яго вінаватым у здзяйсненні забойства, паведаміў прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.

Судовы малаток - Sputnik Беларусь
Першы смяротны прысуд у 2020 годзе вынесены ў Беларусі - адразу дваім

Па словах праваабаронцы, 33-гадовы Валянцін Бушнін асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, 25-гадовы Віталь Мяцеж - да 22 гадоў калоніі.

Справа разглядалася на выязным судовым пасяджэнні ў Слуцку, забойства старых былі здзейснены на пачатку 2029 года ў Мінскай вобласці.

Як раней паведамляў Sputnik са спасылкай на УСК па Мінскай вобласці, сярод забітых на пачатку 2019 года - 79-гадовы і 94-гадовы мужчыны. Злачынства раскрылі пасля таго, як на 84-гадовую жыхарку Капыльскага раёна быў учынены разбойны напад і суседзі выклікалі міліцыю.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў у адносінах да пенсіянераў былі затрыманыя чатыры чалавекі, у дачыненні да іх была ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія адносяцца да катэгорыі асабліва цяжкіх. У ліку абвінавачаных - чатыры мясцовыя жыхары, пад вартай знаходзяцца трое: 33-гадовы Валянцін Бушнін 25-гадовы Віталь Мяцеж і 29-гадовы Віктар Скруднік. Чацвёрты абвінавачаны па справе - 36-гадовы Сяргей Захарчэня, не пад вартай - яго судзілі за крадзеж.

Двое з абвінавачаных былі раней судзімыя.

Як вынікае з абвінавачваньня, якое абвясціў пракурор, аднаго з пацярпелых абвінавачаныя "спалілі жыўцом".

Пракурор падчас спрэчак папрасіў суд прысудзіць да расстрэлу Скрудніка, прызначыць 22 гады пазбаўлення волі Мецяжу і 18 гадоў калоніі Бушыніну.

Гэта другі смяротны прысуд у Беларусі ў 2020 годзе. У пачатку студзеня гэтага года Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду прысудзіла да смяротнага пакарання адразу двух абвінавачаных у забойстве настаўніцы ў Чэрыкаве.

Стужка навiн
0