Рух транспарту на праспекце Незалежнасці абмяжуюць 8 сакавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзельніца "Прыгожага забегу", архіўнае фота
Удзельніца Прыгожага забегу, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сталіцы пройдзе лёгкаатлетычнае спаборніцтва "Прыгожы забег", прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

МІНСК, 6 сак - Sputnik. Рух па праспекце Незалежнасці ў сталіцы будзе абмежаваны ў ранішні і дзённы час у нядзелю, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Прычынай абмежавання стала правядзенне лёгкаатлетычнага спаборніцтва "Прыгожы забег", які пройдзе ў беларускай сталіцы ў нядзелю, 8 сакавіка.

У сувязі з гэтым транспарт не зможа рухацца па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Маскоўскай да вуліцы Свярдлова з 07:00 да 15:00 гадзін.

Таксама рух абмяжуюць на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова, але ўжо ў іншы час - з 11:30 да 14:00 гадзін.

Дадзеныя абмежаванні закрануць усе віды транспарту.

У мерапрыемстве "Прыгожы забег" (Beauty Run 2020) прымуць удзел пяць тысяч дзяўчын з Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Венгрыі, Ізраіля, Швецыі. Яны змогуць выбраць дыстанцыю - два ці пяць кіламетраў. Пераможніцам арганізатары ўручаць грашовыя прызы і падарункі. Адзначыць паабяцалі і проста крэатыўных удзельніц і балельшчыкаў - без заахвочвання не застануцца тыя, хто прадставіць лепшыя экстравагантныя, нацыянальныя і эфектныя касцюмы, а таксама цікавыя вобразы і плакаты, прысвечаныя мамам, каханым жанчынам або дзяўчатам.

Стужка навiн
0