Беларускі рубель стрымліваць штучна не будуць

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі рубель стрымліваць штучна не будуць
Беларускі рубель стрымліваць штучна не будуць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ўлады будуць арыентавацца на рынкавыя інструменты на фінансавым рынку, улічваючы сур'ёзнае падзенне нафтавых катыровак і курсу расійскага рубля.

МІНСК, 9 сак - Sputnik. Першыя некалькі дзён на гэтым тыдні пакажуць, як будзе развівацца сітуацыя на рынках пасля падзення коштаў на нафту, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Праца прадпрыемства Атаммаш - Sputnik Беларусь
Лукашэнка расказаў, на што накіравана эканамічная сістэма ў Беларусі

Паводле яго слоў, у цяперашні час нельга даць ацэнку наступстваў падзення курсу расійскага рубля і абвалу нафтавых катыровак. Беларускі ўрад працягне сачыць за развіццём сітуацыі.

"Расіяне выпусцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэнне", - лічыць беларускі прэм'ер.

Пры гэтым ён адзначыў, што першыя дні гэтага тыдня пакажуць, як будзе развівацца сітуацыі вакол расійскага рубля. Зыходзячы з гэтага, і Нацбанк Беларусі будзе вызначаць уласную стратэгію.

"У любым выпадку Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рынкавых тэндэнцый і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель", - цытуе Сяргея Румаса БелТА.

На яго думку, у выпадку, калі Нацбанк будзе кіравацца рынкавай кан'юнктурай попыту, то "гэта не будзе прыводзіць да залішняга расходавання золатавалютных рэзерваў. У гэтым заключаецца яго стратэгія".

Стужка навiн
0