МІНСК, 9 сак - Sputnik. Другі этап комплекснай праверкі войскаў пачаўся ва Узброеных сілах Беларусі 9 сакавіка паводле распараджэння міністра абароны, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Мінабароны рэспублікі.
"9 сакавіка ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Аляксандра Вальфовіча", - гаворыцца ў паведамленні.
Шэраг вайсковых часцей у рэспубліцы прыведзены ў стан вышэйшай ступені боегатоўнасці, у рамках праверкі прадугледжана і мабілізацыя, падчас якой з запасу прызавуць больш за тысячу вайскоўцаў.
"Мэта - праверка здольнасці вайсковых часцей выканаць задачы па прызначэнні ў абстаноўцы, якая дынамічна змяняецца, днём і ноччу, а таксама ўдасканаленне тактычнай вывучкі войскаў", - распавялі ў ваенным ведамстве.
У часцях будзе правераны і стан ўзбраенне і тэхнікі, у тым ліку той, якая знаходзіцца на захоўванні. Усяго ў рамках праверкі будзе задзейнічана каля шасці тысяч вайскоўцаў і больш за 200 адзінак тэхнікі.
Мерапрыемствы завершацца правядзеннем тактычнага вучэння, яно дазволіць ацаніць здольнасць войскаў выконваць пастаўленыя задачы.