Масачны рэжым увялі ў бальніцах і паліклініках Беларусі

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкУрач-оталарынголаг і медыцынская сястра, архіўнае фота
Урач-оталарынголаг і медыцынская сястра, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, гэта элемент штогадовай працы: каб прайсці перыяд уздыму захворвання з найменшымі ўскладненнямі.

МІНСК, 10 сак - Sputnik. Масачны рэжым для медработнікаў уведзены ва ўсіх бальніцах і паліклініках Беларусі ў сувязі з павышэннем ўзроўню захворвання на ВРВІ, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Мінчане ў масках - Sputnik Беларусь
Кіраўнік Мінздароўя Беларусі развеяў галоўныя міфы пра каронавірус

"Гэта элемент штогадовай працы: штогод у перыяд уздыму ВРІ праводзіцца перапрафіляванне ложкавага фонду, абмяжоўваецца планавая шпіталізацыя для таго, каб мы гэты перыяд прайшлі з найменшымі ўскладненнямі", - удакладніў Каранік.

Паводле яго слоў, спыніць цыркуляцыю ўзбуджальнікаў у папуляцыі чалавецтва немагчыма: задача сістэмы аховы здароўя - мінімізаваць рызыку ўскладненняў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Богдан распавяла, што захворванне на ВРІ пастаянна знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Прыняты шэраг мер, у тым ліку, накіраваных на абмежаванне доступу наведвання медустаноў.

Яна паведаміла таксама, што запас лекаў, сродкаў індывідуальнай абароны і расходных матэрыялаў таксама знаходзіцца пад пастаянным кантролем ведамства.

Адзначаецца, што ў параўнанні з мінулым годам захворванні ніжэй. Колькасць пнеўманій знаходзіцца на ўзроўні мінулага года: зарэгістравана 64 выпадкі, працягу якіх можна ацэньваць як цяжкі.

Стужка навiн
0