Мінінфарм абмежаваў доступ да 132 інтэрнэт-рэсурсаў

© Pixabay / TheDigitalWayЗамак на ноўтбуку
Замак на ноўтбуку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рашэнне было прынята на падставе вынікаў працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і ў адпаведнасці з лістом МУС.

МІНСК, 10 сак - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 132 інтэрнэт-парталаў за рэкламу наркотыкаў, пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Рашэнне было прынята на падставе пiсьмовага паведамлення міністэрства ўнутраных спраў і вынікаў працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

"Міністэрства інфармацыі 9 сакавіка 2020 года прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 132 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Мінінфарм пастаянна абмяжоўвае доступ да парталаў, якія размяшчаюць інфармацыю аб продажы наркотыкаў. Апошні раз у снежні мінулага года ведамства прымяніла санкцыі да 100 падобных сайтаў. Да гэтага, у верасні, за гандаль наркотыкамі было заблакавана 75 інтэрнэт-парталаў.

Стужка навiн
0