Мінздароўя: трое вылечыліся ад каронавіруса, яшчэ трое – захварэлі

© REUTERS / Dado RuvicТэст на коронавірус
Тэст на коронавірус - Sputnik Беларусь
Асобы, у якіх быў атрыманы другі адмоўны тэст на каронавірус, ужо рыхтуюцца да выпіскі, пры гэтым выяўлены новыя хворыя.

МІНСК, 10 сак - Sputnik. Трое першых беларускіх пацыентаў з COVID-19 вылечыліся, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Мальдывы - Sputnik Беларусь
МЗС Беларусі назвала краіны, якія складана наведаць з-за COVID-19

Тэст на каронавірус "нулявога пацыента" - студэнта БНТУ з Ірана - даў першы адмоўны вынік на мінулым тыдні. Па пратаколе, лічыцца здаровым чалавек можа пасля двух адмоўных тэстаў.

"У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сённяшні момант таксама атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў", - паведамілі ў Міністэрства аховы здароўя.

Пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянара - ужо на гэтым тыдні.

"Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID 19, здавальняючы. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання", - дадалі ў ведамстве.

Пры гэтым пацверджаны і тры новыя выпадкі каронавіруса - у кантактаў пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі.

"Аднак прэвентыўная ізаляцыя дадзеных пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюджвання захворвання. На сённяшні дзень гэтыя тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча. Тэмпература нармальная, скаргаў няма", - заключылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як раней тлумачыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, спецыфічнага лячэння ад каронавіруса не існуе. Намаганні урачоў былі накіраваны на тое, каб у пацыентаў не было ўскладненняў. З каронавірусам жа арганізмы тых, хто захварэў, справіліся самастойна.

Чытайце таксама:

 

 

 

 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі