Пералік дамоў для будаўніцтва на льготных умовах вызначылі ў Беларусі

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкБудаўніцтва шматпавярховых дамоў
Будаўніцтва шматпавярховых дамоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У спіс увайшлі шматкватэрныя і прыватныя дамы ва ўсіх абласцях рэспублікі, будаваць і фінансаваць якія ў 2020 годзе будуць з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

МІНСК, 10 сак - Sputnik. Мінбудархітэктуры Беларусі сфармавала пералік дамоў для будаўніцтва з прыцягненнем ільготных крэдытаў, адпаведныя пастановы міністэрства афіцыйна апублікаваныя ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пастанове міністэрства №7 ад 3 сакавіка бягучага года ўстаноўлены пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытаў у Мінскай вобласці. Спіс размешчаны на 21 старонцы, у яго ўвайшлі аб'екты ў розных раёнах Міншчыны.

Мінбудархітэктуры таксама сфармаваў пералік дамоў для будаўніцтва на льготных умовах у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. У дакуменце зацверджаны і спіс жылых дамоў, уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях і з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў і дзярждапамогі.

У абодвух дакументах паказаныя назвы і месца размяшчэння аб'ектаў ільготнага будаўніцтва. Пастановы ўступілі ў сілу з 10 сакавіка.

Стужка навiн
0