Беларусь хоча пазычыць 100 млн еўра на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота
Аўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамовы па праекце пагаднення паміж рэспублікай і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця будзе праводзіць Мінадукацыі.

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Беларусь плануе пазычыць у Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця 100 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі, паведамілі ў сераду ў прэс-службе ўрада рэспублікі.

Вучань на уроку чытання - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: трэба скараціць навучальныя праграмы, тэмы павыкідаць

Савет Міністраў ухваліў праект пагаднення з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця аб пазыцы для фінансавання інвестыцыйнага праекта "Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь" у якасці асновы для правядзення перагавораў. Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.

Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, пазыку ў памеры 100 мільёнаў еўра на 14,5 года. Прыцягнуць Беларусь плануе грошы ў 2020-2025 гадах.

На правядзенне перамоваў па праекце пагаднення з унясеннем пры неабходнасці змяненняў, якія не маюць прынцыповага характару, упаўнаважана Міністэрства адукацыі. Яно ж будзе падпісваць дамову.

Магчымасць пазыкі для мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі Беларусь абмяркоўвае і з Сусветным банкам. Пра магчымыя памерах праекта не паведамлялася, як і пра тое, ці працягваюцца адпаведныя перамовы.

Стужка навiн
0