Дзярждума ўхваліла закон аб папраўцы ў Канстытуцыю РФ

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ У. Пуцін узяў удзел у пленарным пасяджэнні Дзярждумы РФ
Прэзідэнт РФ У. Пуцін узяў удзел у пленарным пасяджэнні Дзярждумы РФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За прыняцце дакумента прагаласавалі 383 дэпутата, устрымаліся 43 дэпутата, тых, хто выказаўся "супраць" не было.

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Дзяржаўная Дума на пленарным пасяджэнні ў сераду ўхваліла закон аб папраўцы ў Канстытуцыю РФ.

Дзярждума падтрымала папраўку Церашковай аб прэзідэнцкіх тэрмінах - Sputnik Беларусь
Дзярждума падтрымала папраўку Церашковай аб прэзідэнцкіх тэрмінах

Законапраект быў унесены ў Дзярждуму 20 студзеня. Выкладзеныя ў дакуменце прапановы накіраваны на развіццё палажэнняў, якія замацоўваюць асновы канстытуцыйнага ладу, правы і свабоды чалавека і грамадзяніна. Законапраектам таксама ўводзіцца новая для Расіі працэдура - агульнарасійскае галасаванне.

Падчас падрыхтоўкі дакумента да працэдуры другога чытання ў профільны камітэт Думы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўству паступілі амаль 400 паправак ад усіх думскіх фракцый, з іх каля 200 былі ўлічаны, а 175 рэкамендаваныя да адхілення.

Стужка навiн
0