Румас і Мішусцін у Маскве абмяркуюць інтэграцыю Беларусі і Расіі

© Sputnik / Александр Астафьев / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэм'еры плануюць пагутарыць аб узаемадзеянні дзвюх краін у розных сферах і далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін падчас сустрэчы ў Маскве будуць абмяркоўваць інтэграцыю дзвюх краін, паведамілі ў прэс-службе Кабінета міністраў РФ.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Макей: пакуль няма сэнсу працаваць над дарожнымі картамі

У аўторак стала вядома, што кіраўнік беларускага ўрада ў сераду 11 сакавіка з аднадзённым візітам пабывае ў сталіцы РФ і сустрэнецца са сваім расійскім калегам. У Саўміне Беларусі аб падрабязнасцях парадку дня перамоваў не распавялі, адзначыўшы, што Румас і Мішусцін будуць гаварыць пра актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва.

"Плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў расійска-беларускага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні расійскага Кабінета міністраў.

На пачатку сакавіка кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі размаўлялі па тэлефоне, абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў рамках СД і працу ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Тады ж Румас і Мішусцін узгаднілі графік будучых кантактаў - дамовіліся ў бліжэйшы час правесці рабочую сустрэчу.

Стужка навiн
0