Інвестыцыі ЕАБР у Беларусь перавысілі 1,5 мільярда долараў

CC0 / Pixabay/pasja1000 / Долары
Долары - Sputnik Беларусь
Рэспубліка і Еўразійскі банк развіцця рэалізуюць мноства праектаў у розных сферах - ад фінансавага да ліфтабудавання.

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Інвестыцыі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у Беларусі за ўвесь час супрацоўніцтва перавышаюць 1,5 мільярда долараў, распавёў у прэс-цэнтры Sputnik кіраўнік Еўразійскага банка развіцця Андрэй Бельянінаў.

Калійныя ўгнаенні, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
ЕАБР выдзеліць Беларуськалію 400 млн долараў

Беларусь - адзін з удзельнікаў ЕАБР. Унёсак рэспублікі ў капітал банка складае 15 мільёнаў долараў, пры гэтым праектаў ужо рэалізавана на суму, якая вельмі перавышае першапачатковы "ўнёсак".

"Назапашаны аб'ём інвестыцый - мільярд 599 мільёнаў 704 тысячы долараў", - заявіў расійскі чыноўнік.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг праектаў, якія ўжо завершаны, іншыя толькі пачынаюцца. У якасці прыкладу супрацоўніцтва кіраўнік ЕАБР назваў праекты з "Беларуськаліем", "Магілёўліфтмаш", БелАЗам - прычым, з апошнім банк разлічвае на большы ўзровень узаемадзеяння.

"Самае буйное падпісанне нашага банка за апошні час - праект з "Беларуськаліем", гэта сур'ёзны для нас крок, гаворка ідзе пра рэканструкцыю руднікоў, будаўніцтва новага. З гэтым пазычальнікам вельмі прыемна працаваць, ён добра разумее, чаго хоча, нам паказалі праграму мадэрнізацыі, праграму развіцця", - адзначыў расійскі чыноўнік.

Кіраўнік банка пракаментаваў і працу з фінансавымі інстытутамі Беларусі.

"Мы па-ранейшаму зацікаўлены ў папулярызацыі і развіцці фінансавых інстытутаў Рэспублікі Беларусь. Праўда, ёсць некаторыя фінансавыя інстытуты, якія трапляюць пад санкцыйныя спісы. Тут мы сочым дастаткова ўважліва за ўсімі гэтымі рэчамі, каб ніякім чынам не падвесці нашых акцыянераў", - адзначыў Бельянінаў.

Кіраўнік банка адзначыў таксама і цікавасць ЕБРР да крыптавалютаў.

"Паколькі гэта ўжо аб'ектыўная рэальнасць, будзем вывучаць магчымасць інтэграваць у нашу інфармацыйную платформу", - адзначыў расійскі чыноўнік.

Тры валюты ЕАЭС як паказчык суверэнітэту краін-удзельніц

Кажучы пра перспектывы ЕАЭС і бар'еры, якія ўзнікаюць на рынках, Бельянінаў спаслаўся на асабісты вопыт, падагульняючы яго фармулёўкай "сабакі брэшуць, караван ідзе". Ён адзначыў, што палітычныя пытанні, якія ўзнікалі паміж Расіяй і Беларуссю, вырашаліся канструктыўна і не перашкаджалі выбудоўваць ўзаемадзеянне.

"Памятаеце, была дыскусія - а якая будзе разліковая валюта на тэрыторыі нашага Еўразійскай эканамічнай саюза? На сённяшні дзень наяўнасць трох дамінуючых валют - расійскі рубель, казахстанскі тэнге і беларускі рубель - гэта яскравая дэманстрацыя нацыянальнага суверэнітэту", - лічыць расійскі чыноўнік.

Ён падкрэсліў, што "нікому не прыходзіць у галаву навязваць разлік у адной з гэтых валют".

"Мы ўзаемадзейнічаем цяпер з міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, учора сустракаліся з міністрам фінансаў. Разлічваем, што наша ўзаемадзеянне будзе працягвацца і далей", - адзначыў кіраўнік ЕБРР.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі