МІНСК, 12 сак - Sputnik. Еўрасаюз разлічвае на хуткую ратыфікацыю пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю, пра гэта ў чацвер заявіў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель.
Паводле яго слоў, працэс ратыфікацыі пагадненняў у Еўрапарламенце ў самым разгары. Адзін з камітэтаў, якія займаюцца гэтым пытаннем, завяршыў працу, яшчэ некалькі працягваюць праводзіць усе неабходныя працэдуры.
"Спадзяемся, хутка будзем заканчваць працэс ратыфікацыі на нашым баку", - цытуе Шубеля БелТА.
Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС нагадаў, што працэдуру ратыфікацыі павінен правесці і беларускі бок.
"Спадзяюся, хутка ў нас будуць гэтыя пагадненні", - заявіў Дзірк Шубель.
Візавае пагадненне
Нагадаем, Мінск і Брусэль падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам на пачатку студзеня бягучага года.
Візавае пагадненне прадугледжвае, што кошт "шэнгена" для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а атрымаць шматразовыя візы стане прасцей. Акрамя таго, для некаторых катэгорыі грамадзян прадугледжана бясплатная выдача візы.
Пагадненне аб рэадміссіі прадугледжвае згоду аднаго з бакоў на прыём назад на сваю тэрыторыю уласных грамадзян і грамадзян трэціх краін, якія не адпавядаюць альбо перасталі адпавядаць крытэрам легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго
.Абодва дакументы ўступяць у сілу толькі тады, калі іх ратыфікуюць Еўрапарламент і Нацыянальны сход Беларусі.Ужо вядома, што беларускі парламент плануе ратыфікаваць пагадненне з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму на вясновай сесіі.
Калі ўсё пойдзе па плане, візавае пагадненне можа пачаць дзейнічаць з 1 чэрвеня.