Мінадукацыі: усе ўстановы адукацыі працуюць у штатным рэжыме

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністэрства адукацыі Беларусі
Міністэрства адукацыі Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як раней заяўлялі ў міністэрстве, ва ўстановах адукацыі выконваюцца ўсе меры і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя.

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Усе ўстановы адукацыі Беларусі працуюць у штатным рэжыме, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Boeing 737-800 Белавія  - Sputnik Беларусь
"Белавія" спыніла палёты ў Рым

У шэрагу краіны Еўропы з-за распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу навучальныя ўстановы сышлі на датэрміновыя канікулы. Як заяўлялі напярэдадні ў Мінадукацыі Беларусі, у рэспубліцы каранцін як мера пакуль не разглядаецца.

"Усе навучальныя ўстановы Беларусі працуюць у штатным рэжыме", - паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі.

Як пазней удакладнілі ў Telegram-канале ведамства, ва ўсіх установах праводзяцца неабходныя прафілактычныя і санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы.

"Пры любых праявах ВРЗ раім звяртацца да медработнікаў і прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя", - дадалі ў Мінадукацыі.

Раней у чацвер стала вядома аб правядзенні санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў і шпіталізацыі кантактаў "другога ўзроўню" ў БДУ. З'яўлялася таксама інфармацыя аб частковым пераводзе на дыстанцыйнае навучанне некалькіх школ, аднак гэтыя звесткі не пацверджаны.

Стужка навiн
0