МІНСК, 12 сак - Sputnik. Першага пацыента, у якога быў выяўлены каронавірус у Беларусі, выпісалі з бальніцы, пра гэта сам ён паведаміў у сацыяльных сетках.
Першы ў Беларусі выпадак каронавіруса быў зафіксаваны ў студэнта БНТУ з Ірана. Адразу за гэтым малады чалавек і ўсе яго кантакты першага ўзроўню былі шпіталізаваны.
На гэтым тыдні тэсты маладога чалавека на каронавірус далі другі адмоўны вынік - гэта значыць па пратаколах ён лічыцца здаровым.
У чацвер сам студэнт у сваіх сацыяльных сетках апублікаваў відэа з двара бальніцы і паведаміў пра тое, што яго выпісалі. Зняў ён і сваю дзяўчыну, якая пакуль знаходзіцца ў шпіталі.
Усяго ў Беларусі пацверджаныя 12 выпадкаў каронавіруса, траіх пацыентаў ўжо лічаць здаровымі.
Медыкі назіраюць за ўсімі кантактамі "першага" і "другога" узроўняў хворых. Таксама праводзіцца праверка людзей, якія прыехалі з небяспечных з пункту гледжання распаўсюджання каронавірусу краін.