МІНСК, 13 сак - Sputnik. У пункце пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку - "Каменны Лог") на мяжы з Літвой прыпынена афармленне ўсіх відаў транспарту, пра гэта паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
У ведамстве патлумачылі, што прычынай стаў моцны вецер, з-за якога адбылося адключэнне электрычнасці на літоўскім баку ў 00:30 пятніцы па беларускім часе.
Тых, хто рухаецца праз мяжу ў дадзеным пункце пропуску, папрасілі ўлічваць дадзеную інфармацыю. У мытні адзначылі, што аб аднаўленні руху будзе паведамлена дадаткова.
Нагадаем, што другой палове дня 12 сакавіка і ў ноч з 12 на 13 сакавіка з-за моцнага ветру на тэрыторыі Беларусі было таксама парушана электразабеспячэнне шэрагу населеных пунктаў. На пятніцу і суботу па прычыне чаканага моцнага ветру сіноптыкі выдалі штармавое папярэджанне.