Мінздароўя: каранцін у школах уводзіць не трэба

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкШкольнікі на ўроку, архіўнае фота
Школьнікі на ўроку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як падкрэслілі медыкі, дзеці не хварэюць на каронавірусную інфекцыю у большасці выпадкаў, а праходзіць захворванне ў іх лёгка.

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Каранцін у беларускіх школах уводзіць цяпер не будуць, заявіла ў пятніцу журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Кандыдат медыцынскіх навук, супрацоўнік РНПЦ псіхічнага здароўя Аліна Воўчанка - Sputnik Беларусь
Радыё
Эпідэміёлаг: паважайце сябе і іншых - не хадзіце хворымі на працу

На фоне распаўсюджвання ў Беларусі каронавіруса COVID-19 ва ўстановах адукацыі прымаюцца меры ўзмоцненага санітарна-эпідэміялагічнага кантролю. Запушчана і анлайн-петыцыя з просьбай абвясціць для школьнікаў і студэнтаў каранцін.

"Дзеці не хварэюць на каронавірусную інфекцыю ў большасці сваёй. Калі і хварэюць, то пераносяць практычна бессімптомна - нават не практычна, а наогул бессімптомна", - заявіла Карабан.

Як дадала прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя, "цяпер мы такія меры прымаць не будзем".

Асобна выказаліся і па сітуацыі ў 20-й гімназіі Мінска. Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, у бацькі адной з вучаніц станоўчы вынік на каронавірус, у яе самой - адмоўны.

Усяго ў Беларусі на сёння пацверджана 27 выпадкаў каронавіруса, тры пацыента ўжо ачунялі, адзін з іх быў напярэдадні выпісаны.

Стужка навiн
0