Колькасць зуброў у Белавежскай пушчы павялічылася да 604

© AFP 2024 / MAXIM MALINOVSKYБеларускія зубры
Беларускія зубры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з лічбамі, атрыманымі пры ўліку ў мінулым годзе, колькасць зуброў у пушчы вырасла на 32 асобіны.

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Колькасць зуброў, якія жывуць у Белавежскай пушчы, перавысіла 600 галоў, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе нацыянальнага парку.

Зубр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусь і Румынія хочуць абмяняцца зубрамі для паляпшэння генафонду

Гэтыя дадзеныя былі атрыманыя ў выніку правядзення чарговага ўліку жывёл, праведзенага ў лютым бягучага года.

"Усяго на пачатак 2020 года ўлічана 604 зубра, 11 з якіх ўтрымліваюцца ў дэманстрацыйных вальерах", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што больш за ўсё ў пушчы дарослых самак (294 асобін), маладняку налічылі 148 асобін, цялятаў - 78, дарослых самцоў - 84.

У нацпарку падкрэслілі, што ў параўнанні з лічбамі, атрыманымі пры ўліку ў мінулым годзе, колькасць зуброў у пушчы вырасла на 32 асобіны.

У цяперашні час у Белавежскай пушчы жывуць пяць груповак зуброў: паўночная, паўночна-заходняя, цэнтральная, паўднёвая, паўднёва-заходняя, якія складаюцца з невялікіх статкаў.

Стужка навiн
0