МЗС распавёў, што рабіць беларусам, якія захраслі за мяжой

© REUTERS / AGENCJA GAZETAАэрапорт у Варшаве
Аэрапорт у Варшаве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шэраг сумежных з Беларуссю краін уводзяць забарону на ўезд замежнікаў у свае краіны, у тым ліку, якія ідуць транзітам.

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Шукаць альтэрнатыўныя шляхі вяртання дадому рэкамендуе МЗС Беларусі грамадзянам РБ, якія планавалі уехаць у краіну транзітам праз Польшчу ці Украіну, паведамляе Sputnik.

Самалёт авіякампаніі Белавія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Белавія" прыпыняе рэйсы ў Польшчу, Украіну, на Кіпр

З 16 сакавіка забарона на ўезд праз дзяржаўную мяжу для іншаземцаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку ў рамках транзітнага праезду, уводзіць Украіна. З пятніцы 13 сакавіка на 10 дзён закрыты для пропуску замежных грамадзян межы Польшчы. Гэты тэрмін можа быць і падоўжаны. Акрамя таго, з нядзелі Польшча прыпыняе памежны рух на беларуска-польскім участку мяжы, а таксама спыняе міжнародныя авія- і чыгуначныя зносіны, у тым ліку транзітны праезд. Не выключана, што аналагічныя меры будуць прынятыя і ўрадам Літвы.

"Просім улічваць згаданую інфармацыю грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія планавалі вяртацца на радзіму транзітам праз названыя краіны. У гэтым выпадку неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй і шукаць альтэрнатыўныя варыянты прыбыцця на тэрыторыю Беларусі", - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Грамадзянам, якія не могуць вярнуцца на радзіму, МЗС рэкамендуе паведамляць пра сябе ў адпаведныя замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь ці непасрэдна ў міністэрства замежных спраў. Такім грамадзянам будзе аказана садзейнічанне.

Пры гэтым у МЗС нагадалі, што прынятыя ў суседніх дзяржавах меры не абмяжоўваюць выезд з іх грамадзян Беларусі.

Тым, хто плануе замежныя паездкі, прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства рэкамендуе перад паездкай удакладняць інфармацыю аб характары і тэрмінах абмежаванняў, якія дзейнічаюць у той ці іншай краіне. Удакладніць гэтую інфармацыю, па словах Глаза, можна ў дыппрадстаўніцтвах або консульскіх установах гэтых краін.

Акрамя таго, актуальная інфармацыя па меры яе з'яўлення будзе размяшчацца і на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у замежных дзяржавах.

Стужка навiн
0