Нацыянальны фінал конкурсу "Жывая класіка" прайшоў у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзельнікі конкурсу чытальнікаў
Удзельнікі конкурсу чытальнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу, 13 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў нацыянальны фінал Міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" - 2020.

Міжнародны конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" - гэта спаборніцтва па чытанні ўслых (дэкламацыі) урыўкаў з празаічных твораў рускіх пісьменнікаў на рускай мове, якое праводзіцца сярод усіх жадаючых - вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў 5-11 класаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна, ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў 80 краінах свету. Удзел у конкурсе з'яўляецца бясплатным.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЭкспрэсія - неад"емны элемент творчасці
Нацыянальны фінал конкурсу Жывая класіка прайшоў у Мінску - Sputnik Беларусь
Экспрэсія - неад"емны элемент творчасці

У гэтым годзе жаданне прыняць удзел у конкурсе выказалі больш за 380 школьнікаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Тры пераможцы нацыянальнага этапу прадставяць Рэспубліку Беларусь у маі 2020 года на міжнародным фінале ў МДЦ "Артэк", а суперфінал адбудзецца на Чырвонай плошчы 1-6 чэрвеня 2020 года.

Ад Беларусі ў гэтым годзе на фінал паедуць Маргарыта Чопко (сш №7, г. Брэст), Валерый Русецкі (сш №27, г. Мінск), Яраслава Гракова (сш №12, г. Светлагорск).

Ацэньвала рабят прафесійнае журы, старшынёй якога быў паэт, празаік, перакладчык Аляксандр Ключнік. У складзе журы таксама былі: загадчык кафедры сцэнічнай мовы вакалу і пластычных дысцыплін УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Марына Філатава, загадчык кафедры рускай літаратуры беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Людміла Аўдзейчык, радыёвядучы інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і прадстаўнік "Рассупрацоўніцтва" ў Беларусі Яўгенія Субоціна.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзельнікаў ацэньвала прафесійнае журы
Нацыянальны фінал конкурсу Жывая класіка прайшоў у Мінску - Sputnik Беларусь
Удзельнікаў ацэньвала прафесійнае журы

Журы падзякавалі інфармацыйнаму агенцтву і радыё Sputnik Беларусь за актыўны ўдзел у правядзенні нацыянальнага фіналу.

Праект "Жывая класіка" - не проста конкурс чытальнікаў, гэта дзіцячая чытацкая супольнасць, трапляючы ў якую дзеці атрымліваюць магчымасць сябраваць і развівацца.

Стужка навiн
0