https://bel.sputnik.by/20200314/stravy-vyalikaga-postu-cura-kryshanka-1034238486.html
Стравы Вялікага посту: гатуем цуру ці крышанку
Стравы Вялікага посту: гатуем цуру ці крышанку
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская працягвае раскрываць сакрэты прыгатавання неверагодна смачных посных страў. 14.03.2020, Sputnik Беларусь
2020-03-14T13:22+0300
2020-03-14T13:22+0300
2020-03-14T14:07+0300
навіны
галоўнае
культура
спадчына
у беларусі
беларусь
ларыса мятлеўская
вялікі пост
цура
крышанка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103423/83/1034238366_0:110:1200:789_1920x0_80_0_0_8f5e5401c377c77e4f90fb7e27a8e076.jpg
Мужчыны заўсёды цяжэй перажывалі пост, бо ім даводзілася фізічна цяжка працаваць і з гэтага асабліва гарачым было жаданне сярод посту з'есці кавалак сала з хлебам і цыбуляй. Жанчыны пасціліся больш шчыра, стараліся захаваць да лета мясныя прыпасы і таму ад іх часта можна было пачуць сярдзітае: "Бог знае, што робіць: кеб не даў мужыку посту, то б досі не было на ўсём свеці ні адой свінкі, бо ўсё згомтаў у свой воўчы кіндзюк, а пры цяжкай рабоце хоць трасцу еш!" (Ч. Пяткевіч, "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся", — Sputnik.by).Вялікі пост усё яшчэ працягваецца, але яго трыманне ўжо больш лагоднае. Цяпер ажно да Велікоднай нядзелі можна ўжываць у стравы больш алею і есці рыбу. На Беларусі асноўнай прыправаю быў ільняны алей, ужывалі мак у выглядзе макавага малачка, грыбы, свежую і сушаную рыбу, якой у вялікай колькасці гандлявалі на кірмашах. Асабліва цанілася рыба, сушаная на саломе.І ўсё ж па серадах і пятніцах шмат хто, і асабліва старыя людзі, працягвалі трымаць шчыры пост, як і ў першы тыдзень.Каб прыгатаваць цуру, спатрэбіцца не шмат інгрэдыентаў
Сёння ў нашым меню традыцыйная посная страва, якую елі менавіта ў гэтыя дні тыдня. Страва ў вясковай кулінарыі мае дзве назвы: цура і крышанка.Інгрыдыенты:Як гатаваць:Жытні хлеб са скарынкай накрышыць дробнымі кубікамі, падсмажыць на алеі і астудзіць. Можна хлеб не смажыць, а накрышыць і паліць алеем, добра перамяшаўшы. Пасля гэтага неабходна дадаць да хлеба нашаткаванай цыбулі, цёртага хрэну, пасаліць, паперчыць, перамяшаць і заліць квасам.Страва гатовая да ўжывання. Смачна есці і да сустрэчы!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103423/83/1034238366_0:72:1200:827_1920x0_80_0_0_a5754832ad174dd54e8dc57cf4705811.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , галоўнае, культура, спадчына, у беларусі, беларусь, ларыса мятлеўская, вялікі пост, цура, крышанка, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
навіны , галоўнае, культура, спадчына, у беларусі, беларусь, ларыса мятлеўская, вялікі пост, цура, крышанка, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
Стравы Вялікага посту: гатуем цуру ці крышанку
13:22 14.03.2020 (абноўлена: 14:07 14.03.2020) Этнограф Ларыса Мятлеўская працягвае раскрываць сакрэты прыгатавання неверагодна смачных посных страў.
Мужчыны заўсёды цяжэй перажывалі пост, бо ім даводзілася фізічна цяжка працаваць і з гэтага асабліва гарачым было жаданне сярод посту з'есці кавалак сала з хлебам і цыбуляй. Жанчыны пасціліся больш шчыра, стараліся захаваць да лета мясныя прыпасы і таму ад іх часта можна было пачуць сярдзітае: "Бог знае, што робіць: кеб не даў мужыку посту, то б досі не было на ўсём свеці ні адой свінкі, бо ўсё згомтаў у свой воўчы кіндзюк, а пры цяжкай рабоце хоць трасцу еш!" (Ч. Пяткевіч, "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся", — Sputnik.by).
Вялікі пост усё яшчэ працягваецца, але яго трыманне ўжо больш лагоднае. Цяпер ажно да Велікоднай нядзелі можна ўжываць у стравы больш алею і есці рыбу. На Беларусі асноўнай прыправаю быў ільняны алей, ужывалі мак у выглядзе макавага малачка, грыбы, свежую і сушаную рыбу, якой у вялікай колькасці гандлявалі на кірмашах. Асабліва цанілася рыба, сушаная на саломе.
І ўсё ж па серадах і пятніцах шмат хто, і асабліва старыя людзі, працягвалі трымаць шчыры пост, як і ў першы тыдзень.
Каб прыгатаваць цуру, спатрэбіцца не шмат інгрэдыентаў
Сёння ў нашым меню традыцыйная посная страва, якую елі менавіта ў гэтыя дні тыдня. Страва ў вясковай кулінарыі мае дзве назвы: цура і крышанка.
Жытні хлеб са скарынкай накрышыць дробнымі кубікамі, падсмажыць на алеі і астудзіць. Можна хлеб не смажыць, а накрышыць і паліць алеем, добра перамяшаўшы. Пасля гэтага неабходна дадаць да хлеба нашаткаванай цыбулі, цёртага хрэну, пасаліць, паперчыць, перамяшаць і заліць квасам.
Страва гатовая да ўжывання. Смачна есці і да сустрэчы!