https://bel.sputnik.by/20200315/eda-post-kartoshka-blyuda-1033882665.html
Посцім смачна: як прыгатаваць бульбяную салату з часнаком
Посцім смачна: як прыгатаваць бульбяную салату з часнаком
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыся Мятлеўская вучыць гатаваць сапраўдную вітамінну бомбу - салату, якая дапаможа наталіцца вітамінамі і ўтаймаваць голад падчас посту. 15.03.2020, Sputnik Беларусь
2020-03-15T17:58+0300
2020-03-15T17:58+0300
2022-04-14T15:49+0300
у беларусі
стыль жыцця
беларусь
рэцэпты
бульба
посныя стравы
салата
посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103388/25/1033882560_0:301:3264:2146_1920x0_80_0_0_0380218449c2b44365bdeb55ab51812d.jpg
Яшчэ да нядаўняга часу старэйшае пакаленне беларусаў строга прытрымвалася царкоўнага календара, у якім пазначаліся дні посту. Так, Вялікі пост у каталікоў ужо скончыўся, а ў праваслаўных працягнецца да 19 красавіка. Абыходзіцца без мяса, малака і яек было складана, тым больш вясной, калі арганізму так не хапала вітамінаў. Менавіта таму старажытныя гаспадыні эксперыментавалі з рознымі стравамі і імкнуліся зрабіць іх як мага больш разнастайнымі і смачнымі. Бульбяная салата з часнакомІнгрыдыенты:Як гатаваць:Бульбу адварыць у мундзірах (шынялёх), астудзіць і пачысціць. Часнок пачысціць і патаўчы ў ступцы, развесці халоднай гатаванай вадой. Накрышыць кубікамі бульбу, дадаць здробненыя цыбулю і часнок, соль, перамяшаць, выкласці на талерку і пасыпаць здробненай зелянінай. Калі такой няма, то выкарыстаць сушаную пятрушку або кроп, цім'ян.Парада руплівай гаспадынькі: Калі захочаце зрабіць невялікую порцыю салаты, то і цыбулі з часнаком дадаць трэба няшмат і не лішнім будзе тут алей. Можна ўзяць сланечнікавы, а ў якасці спецый выкарыстаць сушаны цім'ян, зялёны часнок, які ўдала расце на маім падваконніку, і зялёны кроп, набыты ў краме.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103388/25/1033882560_0:198:3264:2249_1920x0_80_0_0_e226817d24004e4afb3022a6d047db77.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, стыль жыцця, беларусь, рэцэпты, бульба, посныя стравы, салата, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты, беларуская кухня
у беларусі, стыль жыцця, беларусь, рэцэпты, бульба, посныя стравы, салата, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты, беларуская кухня
Посцім смачна: як прыгатаваць бульбяную салату з часнаком
17:58 15.03.2020 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Этнограф Ларыся Мятлеўская вучыць гатаваць сапраўдную вітамінну бомбу - салату, якая дапаможа наталіцца вітамінамі і ўтаймаваць голад падчас посту.
Яшчэ да нядаўняга часу старэйшае пакаленне беларусаў строга прытрымвалася царкоўнага календара, у якім пазначаліся дні посту. Так, Вялікі пост у каталікоў ужо скончыўся, а ў праваслаўных працягнецца да 19 красавіка.
Абыходзіцца без мяса, малака і яек было складана, тым больш вясной, калі арганізму так не хапала вітамінаў. Менавіта таму старажытныя гаспадыні эксперыментавалі з рознымі стравамі і імкнуліся зрабіць іх як мага больш разнастайнымі і смачнымі.
Бульбяная салата з часнаком
- 1 кг бульбы
- 1 цыбуліна
- 1 галоўка часнаку
- 0,5 шклянкі вады
- соль
- зеляніна
Бульбу адварыць у мундзірах (шынялёх), астудзіць і пачысціць. Часнок пачысціць і патаўчы ў ступцы, развесці халоднай гатаванай вадой. Накрышыць кубікамі бульбу, дадаць здробненыя цыбулю і часнок, соль, перамяшаць, выкласці на талерку і пасыпаць здробненай зелянінай. Калі такой няма, то выкарыстаць сушаную пятрушку або кроп, цім'ян.
Парада руплівай гаспадынькі: Калі захочаце зрабіць невялікую порцыю салаты, то і цыбулі з часнаком дадаць трэба няшмат і не лішнім будзе тут алей. Можна ўзяць сланечнікавы, а ў якасці спецый выкарыстаць сушаны цім'ян, зялёны часнок, які ўдала расце на маім падваконніку, і зялёны кроп, набыты ў краме.