МІНСК, 16 сак - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) пераносіць лекцыйныя курсы для ўсіх факультэтаў на пазнейшых тэрмін, пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Адзначаецца, што гаворка не ідзе аб пераводзе на дыстанцыйнае навучанне і адмене заняткаў, а тычыцца часовых змяненняў у графіку навучальнага працэсу, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей.
"У бліжэйшы перыяд рэкамендавана выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі, у ліку якіх КСР (кіруемая самастойная работа студэнтаў), кансультацыі, лабараторныя і іншыя", - растлумачылі ў БДУ.
Каб даведацца падрабязней пра перанос заняткаў, варта звярнуцца ў дэканаты факультэтаў. У ВНУ нагадалі, што БДУ прыняў меры па ўзмацненні прафілактыкі распаўсюджвання каронавіруса сярод студэнтаў і супрацоўнікаў.
- абмежавана наведванне студэнцкіх інтэрнатаў на працягу бліжэйшага месяца, акрамя асоб, якія пражываюць у іх;
- у месцах масавага збору людзей, холах і санвузлах устаноўлены дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук;
- павялічана колькасць вільготных уборак навучальных, адміністрацыйных карпусоў і інтэрнатаў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў;
- ва ўсіх навучальных карпусах, інтэрнатах размешчаны інфармацыйныя стэнды па прафілактыцы каронавіруса;
- абмежавана правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Прадстаўнікі ВНУ звярнуліся да студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ з просьбай уважліва ставіцца да свайго здароўя і здароўя навакольных, выконваць неабходныя правілы асабістай гігіены і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі па прафілактычных мерах распаўсюджвання віруснай інфекцыі.
Па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя рэспублікі, у Беларусі каронавірус COVID-2019 выяўлены ў 27 грамадзян. Пры гэтым трое ўжо выпісаныя з устаноў аховы здароўя.
На 14 сакавіка ва ўстановы аховы здароўя Беларусі накіраваны 240 студэнтаў і выкладчыкаў, якія маглі б мець кантакт са "станоўчым" студэнтам. Пры атрыманні адмоўных тэстаў і магчымасці ізаляванага пражывання, большая частка студэнтаў будзе адпушчаная, падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.