"Белнафтахім": танкеры з нафтай зафрахтаваны па коштах ранейшых кантрактаў

Падпісацца
Прапанова Саудаўскай Аравіі прадаставіць дысконт на нафту выклікала рост кошту фрахту супэртанкераў з Блізкага Усходу ў Кітай.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Кошт фрахта танкераў, якія дастаўляюць нафту для беларускіх НПЗ, пакуль не змяніўся, паведамілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Нафтавая платформа Прыразломная - Sputnik Беларусь
Кошты на нафту выраслі на 5% пасля рэкорднага падзення

Раней стала вядома, што палітыка дэмпінгу на нафтавым рынку з боку Саудаўскай Аравіі разагнала кошт фрахту супэртанкераў. Такія танкеры здольныя перавозіць больш за 2 мільёны барэляў нафты або каля 300 тысяч тон.

Прыблізна на 700% адсоткаў вырас кошт фрахту супэртанкераў з Блізкага Усходу ў Кітай. Попыт на блізкаўсходнюю нафту вырас пасля абяцання Эр-Рыяда даць зніжкі сваім спажыўцам.

У канцэрне "Белнафтахім" запэўнілі, што дадзеная сітуацыя "пакуль ніяк не закранула" пастаўкі нафты на беларускія НПЗ з дапамогай танкераў.

"Нафта ідзе па коштах ранейшых кантрактаў. Кошт фрахта не змяніўся і вызначаны ранейшымі кантрактамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Пры гэтым там падкрэслілі, што "ўсё будзе ўлічвацца" ў далейшай працы, але пакуль "кошты на нафту і фрахт толькі на паперы". Вызначаны кошт будучых паставак, якія яшчэ не ажыццяўляліся.

Стужка навiн
0